Чытальная зала

Пампуй новае каталiцкае прылажэнне "Малiтоўнiк"!

МАЛІТОЎНІК

Пытаннi i адказы

«Маёй маме 84 гады. Цi магу я, яе дачка, быць "бежмаванаю мацi" для яе пры бежмаваннi?...»

2017xxix zvycz njadz22.10 - 28.10.2017 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

28 кастрычніка (сб) – Свята св. св. Сымона і Юды, Апосталаў.

 

1. 25 кастрычніка (серада) пасля Св. Імшы адбудзецца спатканне для маладых сужэнстваў (да 5 год).

 

2. Запрашаем на ружанцовыя набажэнствы, якія ў кастрычніку ў нашай парафіі з аўторку па суботу распачынаюцца ў 18.30. У аўторкі і суботы асаблівым чынам запрашаем на ружанец дзяцей.

 

3. Набліжаецца пачатак лістапада, калі Касцёл асаблівым чынам моліцца за памерлых. Заахвочваем да таго, каб да надыходу Урачыстасці Усіх Святых і Дня ўспаміну памерлых прыбраць магілы вашых блізкіх і паклапаціцца, каб на кожнай былі адмысловыя знічы і кветкі. У парафіі мы таксама будзем маліцца за нашых памерлых. Карткі для ўпісання іх імёнаў можна ўзяць на дошцы аб’яваў.

 

4. 1 лістапада, ва Урачыстасць Усіх Святых, будуць адпраўляцца дзве Св. Імшы – у 7.00 і 19.00.

 

5. 2 лістапада, у Дзень успаміну памерлых вернікаў, распачынаем актаву (г. зн. восем дзён) малітвы за адыйшоўшых у вечнасць нашых блізкіх. Падчас актавы кожная Св. Імша будзе ахвяроўвацца ў іх інтэнцыі. Узгадванне імёнаў нашых памерлых будзе распачынацца за 20 хвілін да Св. Літургіі (у 18.40). Пасля Св. Імшы будзем маліцца нешпары за памерлых. 2 лістапада будуць адпраўляцца дзве Св. Імшы – у 7.00 і 19.00.

 

6. 5 лістапада (нядзеля) у 14.00 адбудзецца малітва за памерлых на Сухараўскіх могілках. Традыцыйна збіраемся ля цэнтральнага ўваходу (з боку вул. Янкоўскага). За наведванне могілак з 1 па 8 лістапада, пры выкананні звычайных умоў, можна атрымаць поўны адпуст, які ахвяруецца толькі за памерлых.

 

7. У нядзелі, пасля Св. Імшы ў 9.30 і 12.00, запрашаем на катэхезу для дарослых.

 

8. У наступную нядзелю 29.10 адбудзецца катэхэза для дзяцей паводле звычайнага парадку, хоць ужо распачнуцца канікулы ў школе. Падчас школьных канікул катэхэзы не будзе. Першы дзень заняткаў у нашай нядзельнай школе пасля канікул – у сераду 8 лістапада.

 

9. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы парафіі.