Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Пытаннi i адказы
15.10 - 21.10.2017 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
17 кастрычніка (ат) – успамін св. Ігнацыя з Антыёхіі, біскупа і мучаніка;
18 кастрычніка (ср) – Свята св. Лукі, Евангеліста;
1. Сёння запрашаем на спатканні дзяцей і моладзь, якія прыналежаць да ЭРМ: 14.00 – для груп 4-5, 6-7, 9-10 класаў; 15.00 – для груп 8 класа і 11 класа – студэнтаў.
2. 25 кастрычніка (серада) пасля Св. Імшы адбудзецца спатканне для маладых сужэнстваў (да 5 год).
3. Пачынаючы з кастрычніка, адбылася змена ў раскладзе набажэнстваў. Па буднях вячэрнія Св. Імшы адпраўляюцца ў 19.00.
4. Кастрычнік – гэта месяц, калі Касцёл асаблівым чынам моліцца на ружанцы. Запрашаем на ружанцовыя набажэнствы, якія ў нашай парафіі з аўторку па суботу будуць распачынацца ў 18.30. У аўторкі і суботы асаблівым чынам запрашаем на ружанец дзяцей.
5. Заахвочваем запісвацца на заняткі ў нашу нядзельную школу. Катэхезы адбываюцца ў капліцы ў класе альбо ў вагончыку.
6. Падрыхтоўка да прыняцця Сакрамэнту Сужэнства ў нашай парафіі праводзіцца з верасня па май. Просім не адкладваць яе на апошні момант.
7. У нядзелі, пасля Св. Імшы ў 9.30 і 12.00, запрашаем на катэхезу для дарослых.
8. Просім прыносіць кветкі для ўпрыгожвання святыні.
9. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы парафіі.

Разработка сайта