Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Пытаннi i адказы
01.10 - 07.10.2017 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
2 кастрычніка (пн) – успамін св. Анёлаў Ахоўнікаў;
4 кастрычніка (ср) – успамін св. Францішка Асізскага;
7 кастрычніка (сб) – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай.
1. Пачынаючы з гэтага тыдня, адбудзецца змена ў раскладзе набажэнстваў. Па буднях вячэрнія Св. Імшы будуць адпраўляцца ў 19.00.
2. Кастрычнік – гэта месяц, калі Касцёл асаблівым чынам моліцца на ружанцы. Запрашаем на ружанцовыя набажэнствы, якія ў нашай парафіі з аўторку па суботу будуць распачынацца ў 18.30. У аўторкі і суботы асаблівым чынам запрашаем на ружанец дзяцей.
3. Заахвочваем запісвацца на заняткі ў нашу нядзельную школу. Катэхезы адбываюцца ў капліцы ў класе альбо ў вагончыку.
4. Падрыхтоўка да прыняцця Сакрамэнту Сужэнства ў нашай парафіі праводзяцца з верасня па май. Просім не адкладаць яе на апошні момант.
5. У нядзелі, пасля Св. Імшы ў 9.30 і 12.00, запрашаем на катэхезу для дарослых.
6. Паколькі сённяшняя нядзеля – гэта першая нядзеля месяца – пасля кожнай Св. Імшы адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і ружанцовая малітва.
7. У сераду – першую сераду месяца – адбудзецца спатканне і абмен таямніцамі ў Коле Святога Ружанца.
8. Паколькі найбліжэйшы чацвер – першы чацвер месяца – у гэты дзень ва ўсіх прынесеных вамі інтэнцыях будзе адпраўлена Св. Імша і навэнна праз заступніцтва св. Уршулі.
9. У найбліжэйшую пятніцу – першую пятніцу месяца – запрашаем прыняць поўны ўдзел у Св. Імшы і набажэнстве да Сэрца Езуса.
10. Паколькі найбліжэйшая субота – першая субота месяца – у гэты дзень запрашаем прыняць поўны ўдзел у Св. Імшы і набажэнстве да НПМ.
11. Усе сабраныя ў гэтую нядзелю ахвяраванні будуць прызначаныя на дыяцэзіяльныя мэты.
12. Просім прыносіць кветкі для ўпрыгожвання святыні.
13. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы парафіі.
14. Сёння ў 16.30 запрашаем дзяцей і іх бацькоў прыняць удзел у спатканні ў Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры па вул. Серафімовіча, 19 (ст. метро “Пралетарская”), падчас якога кард. Анджэла Баньяска асвяціць абраз і ўдзеліць благаслаўленне дзецям.
15. 7 кастрычніка гэтага года ў 15.00 у нашай парафіі прагнуць прыняць Сакрамэнт Сужэнства Клачкевіч Яўгеній Валер’янавіч (католік, жанаты, пражываючы на вул. Лабанка, 97/26) і Клачкевіч Алеся Віктараўна (праваслаўная, замужам, пражываючая на вул. Перамогі, 11/26, п. Новаколасава). Давяраючы нарачоных Богу ў малітве, узгадваю, што кожны, хто ведае аб перашкодах, якія робяць немагчымым заключэнне паміж вышэйзгаданымі асобамі сужэнства, абавязаны сумленнем, каб паведаміць аб іх мясцовага пробашча (ККП Кан.1066).

Разработка сайта