Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Пытаннi i адказы
24.09 - 30.09.2017 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
27 верасня (ср) – успамін св. Вінцэнта дэ Поля;
29 верасня (пт) – Свята св. Міхала, Арханёла (апекуна Мінска-Магілёўскай
правінцыі Касцёла), св.св. Габрыэля і Рафала, Арханёлаў);
30 верасня (сб) – успамін св. Гераніма, святара і доктара Касцёла.
1. З 28 верасня па 1 кастрычніка 2017 г. у Мінску пройдзе Пленарнае паседжанне Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы, якое будзе прысвечана моладзі і будучыні нашага кантынента як супольнага дома. З гэтай нагоды старшыня ККББ арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч накіраваў да ўсіх беларускіх вернікаў адмысловы зварот.
2. Запрашаем запісвацца на заняткі ў нашу нядзельную школу. Катэхезы адбываюцца ў капліцы ў класе альбо ў вагончыку.
3. Падрыхтоўка да прыняцця Сакрамэнта Сужэнства ў нашай парафіі праводзяцца з верасня па май. Просім не адкладаць яе на апошні момант.
4. У нядзелі, пасля Св. Імшы ў 9.30 і 12.00, запрашаем на катэхезу для дарослых.
5. Паколькі наступная нядзеля – гэта першая нядзеля месяца – пасля кожнай Св. Імшы адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта.
6. Усе сабраныя ў наступную нядзелю ахвяраванні будуць прызначаныя на дыяцэзіяльныя мэты.
7. Просім прыносіць кветкі для ўпрыгожвання святыні.
8. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы парафіі.

Разработка сайта