Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Пытаннi i адказы
10.09 - 16.09.2017 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
12 верасня (ат) – успамін Найсвяцейшага Імя Марыі (у Мінскай архікатэдры – урачыстасць);
13 верасня (ср) – успамін св. Яна Златавуснага (Хрызастома), біскупа і доктара Касцёла;
14 верасня (чц) – Свята Узвышэння Святога Крыжа;
15 верасня (пт) – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Балеснай;
16 верасня (сб) – успамін св.св. Карнэлія, папы, і Кіпрыяна, біскупа, мучанікаў.
1. У гэтым годзе заняткі ў нашай нядзельнай школе будуць праводзіцца згодна з наступным планам:
нядзеля нядзеля
10.45 – дашкаляты (5-6 год) і 1 клас; 13.15 – 3 клас;
10.45 – 2 клас; 13.15 – 4 клас;
19.00 – спатканне для студэнтаў;
панядзелак серада
16.00 – 7 клас; 16.30 – 5 клас;
17.00 – 8 клас; 17.30 – 6 клас;
18.00 – 10 клас; 19.15 – 9 клас.
19.00 – 11 клас;
Заняткі распачынаюцца 10 верасня (у нядзелю).
Усе заняткі адбываюцца ў капліцы ў катэхетычным класе альбо ў вагончыку. Просьба набыць Бібліі для дарослых і дзяцей.
2. Падрыхтоўка да прыняцця Сакрамэнта Сужэнства будзе адбывацца з верасня па май. Просім не адкладаць яе на апошні момант.
3. Пачынаючы з мінулай нядзелі (3 верасня), у нашай парафіі звычайны парадак Святых Літургій: у нядзелю – у 9.30, 12.00 і 18.00; у панядзелак – у 7.00, з аўторка па суботу – у 18.30.
4. Просім прыносіць кветкі для ўпрыгожвання святыні.
5. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы парафіі.

Разработка сайта