Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Пытаннi i адказы
27.08 - 02.09.2017 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
28 жніўня (пн) – успамін св. Аўгустына, біскупа і доктара Касцёла;
29 жніўня (ат) – успамін Мучаніцтва св. Яна Хрысціцеля.
1. Пачынаючы з наступнай нядзелі (3 верасня), у нашай парафіі будзе звычайны парадак Святых Літургій: у нядзелю – у 9.30, 12.00 і 18.00; у панядзелак – у 7.00, з аўторка па суботу – у 18.30.
2. 3 верасня Святой Імшой у 12.00 распачнем новы навучальны год. З гэтай нагоды ў наступную нядзелю пасля кожнай Св. Імшы будзе ўдзяляцца адмысловае благаслаўленне дзяцей і прынесеных імі школьных прыладаў.
3. У найбліжэйшую пятніцу – першую пятніцу месяца – запрашаем прыняць поўны ўдзел у Св. Імшы і набажэнстве да Сэрца Езуса.
4. Паколькі найбліжэйшая субота – першая субота месяца – у гэты дзень запрашаем прыняць поўны ўдзел у Св. Імшы і набажэнстве да НПМ.
5. Усе сабраныя ў наступную нядзелю ахвяраванні будуць прызначаныя на духоўную семінарыю у Пінску.
6. Просім прыносіць кветкі для ўпрыгожвання святыні.
7. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы парафіі.

Разработка сайта