Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Пытаннi i адказы
20.08 - 26.08.2017 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
21 жніўня (пн) – успамін св. Пія Х, папы;
22 жніўня (ат) – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Каралевы;
24 жніўня (чц) – свята св. Барталамея, Апостала;
26 жніўня (сб) - успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Чэнстахоўскай.
1. “Мінскі тэалагічны каледж імя св. Яна Хрысціцеля” аб’яўляе набор навучэнцаў на 2017/2018 навучальны год. Жадаючых паглыбіць свае веды пра Бога або атрымаць спецыяльнасць катэхета просім звяртацца ў закрыстыю па больш падрабязную інфармацыю аб умовах паступлення.
2. Ад нядзелі 3 верасня адбудзецца вяртанне да звычайнага парадку набажэнстваў – у нядзелю Імшы а 9.30, 12.00 і 18.00, у пн – у 7.00, ад аўторка да суботы – у 18.30.
3. 3 верасня распачнем Святой Імшой а 12.00 новы навучальны год. Падчас гэтай Эўхарыстыі будзе ўдзелена благаслаўленне дзецям на пачатак школьнага года.
4. Просім прыносіць кветкі для ўпрыгожвання святыні.
5. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы парафіі.

Разработка сайта