Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Пытаннi i адказы
13.08 - 19.08.2017 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
14 жніўня (пн) – успамін св. Максімільяна Марыі Кольбэ, святара і мучаніка;
15 жніўня (пн) – Урачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.
1. На гэтым тыдні адбудуцца змены ў летнім парадку набажэнстваў: 15 жніўня (аўторак), ва Урачыстасць Унебаўзяцця НПМ, у нашай парафіі будуць адпраўляцца две Св. Імшы – у 7.00 і 20.00, падчас якіх адбудзецца благаслаўленне сёлетняга ўраджаю. З серады па суботу Св. Імшы будуць у 7.00.
2. “Мінскі тэалагічны каледж імя св. Яна Хрысціцеля” аб’яўляе набор навучэнцаў на 2017/2018 навучальны год. Падрабязная інфармацыя аб умовах паступлення знаходзіцца на дошцы аб’яваў.
3. У гэтую нядзелю (13 жніўня) у парафіі св. Яна Хрысціцеля (Мінск, Серабранка) падчас Святой Імшы а 12 гадз. наш парафіянін – клерык Артур Ляшнеўскі SDB – складзе Богу вечныя манаскія абяцанні ў Салезіянскім Таварыстве.
4. Просім прыносіць кветкі для ўпрыгожвання нашай святыні.
5. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы парафіі.

Разработка сайта