Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Пытаннi i адказы
30.07 - 05.08.2017 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
31 ліпеня (пн) – успамін св. Ігнацыя Лаёлы, святара
1 жніўня (ат) – успамін св. Альфонса Марыі Лігуоры, біскупа і доктара Касцёла
4 жніўня (пт) – успамін св. Яна Марыя Віянэя, святара
1. Запрашаем прыняць удзел ва ўрачыстасці ў Росіцы 4-5 жніўня ў гонар марыянскіх мучанікаў бл. Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча – ёсць магчымасць удзельнічаць у пешай ці аўтобуснай пілігрымцы.
2. Пасля Імшы адбудзецца благаслаўленне аўтамабіляў, бо 25 ліпеня быў успамін св. Крыштафа, апекуна вадзіцеляў.
3. У найбліжэйшую сераду – першую сераду месяца – адбудзецца спатканне і абмен таямніцамі ў Коле Святога Ружанца.
4. Паколькі найбліжэйшы чацвер – першы чацвер месяца – у гэты дзень ва ўсіх прынесеных вамі інтэнцыях будзе адпраўлена Св. Імша і навэнна праз заступніцтва св. Уршулі.
5. У найбліжэйшую пятніцу – першую пятніцу месяца – запрашаем прыняць поўны ўдзел у Св. Імшы і набажэнстве да Сэрца Езуса.
6. Паколькі найбліжэйшая субота – першая субота месяца – у гэты дзень запрашаем прыняць поўны ўдзел у Св. Імшы і набажэнстве да НПМ.
7. У наступную нядзелю – першую нядзелю месяца – пасля Святых Імшаў адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.
8. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы будавання.

Разработка сайта