Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Пытаннi i адказы
23.07 - 29.07.2017 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
25 ліпеня (пн) – Свята св. Якуба, апостала;
26 ліпеня (ат) – успамін святых Яўхіма і Ганны, бацькоў Найсвяцейшай Панны Марыі;
29 ліпеня (пт) – успамін св. Марты.
1. Запрашаем запісвацца ў аўтобусную пілігрымку ў Росіцу, якая адбудзецца 4-5 жніўня. Запрашаем таксама з 1 па 5 жніўня ў пілігрымку “Полацк-Росіца” (адказны – а. Аляксандр Жарнасек МІС, тэл. +375 29 713-02-33).
2. 25 ліпеня адзначаем ўспамін св. Крыштафа, з нагоды якога ў гэты дзень або ў наступную нядзелю пасля кожнай Св. Імшы будзе адбывацца благаслаўленне аўтамабіляў.
3. Запрашаем моладзь прыняць удзел у Дыяцэзіяльных днях моладзі, якія пройдуць з 28 па 30 ліпеня ў Івянцы.
4. Запрашаем бацькоў першакамунійных дзяцей забраць у закрыстыі дыскі з запісам сёлетняй урачыстасці Першай Святой Камуніі.
5. Просім прыносіць кветкі для ўпрыгожвання нашай святыні.
6. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы парафіі.

Разработка сайта