Чытальная зала

Каталiцкі кантэнт

МАЛІТОЎНІК Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"


 imsha.byЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі

Пытаннi i адказы

«Какие улицы относятся к вашей парафии?...»

2017xii zvycz njadz25.06 - 01.07.2017 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

28 чэрвеня (ср) – успамін св. Ірэнэя, біскупа і мучаніка;

29 чэрвеня (чц) – урачыстасць святых Пятра і Паўла, апосталаў.

 

1. Ва ўрачыстасць св. Пятра і Паўла ў чацвер святая Імша будзе ў 19.00, бо гэта ўрачыстасць абавязковая.

 

2. Ва ўрачыстасць св. Пятра і Паўла зборы ахвяраванняў прызначаюцца на патрэбы Апостальскай Сталіцы.

 

3. У чэрвені асаблівым чынам ушаноўваем Найсвяцейшае Сэрца Езуса. Запрашаем на “чэрвенскія набажэнствы”, якія адбываюцца пасля кожнай Св. Імшы.

 

4. 30 чэрвеня і 1 ліпеня запрашаем прыняць удзел ва ўрачыстасцях у Будславе, якія сёлета пройдуць на тэму “Фацімскае пасланне Марыі – шлях да навяртання” і будуць прысвечаныя 100-годдзю аб’яўленняў НПМ у Фаціме.

 

5. Запрашаем бацькоў першакамунійных дзяцей забраць у закрыстыі дыскі з запісам сёлетняй урачыстасці Першай Святой Камуніі.

 

6. Просім прыносіць кветкі для ўпрыгожвання нашай святыні.

 

7. Паколькі найбліжэйшая субота – першая субота месяца – у гэты дзень запрашаем прыняць поўны ўдзел у Св. Імшы і набажэнстве да НПМ.

 

8. У наступную нядзелю – першую нядзелю месяца – пасля Святых Імшаў адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.

 

9. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы будавання.