Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
04.06 - 10.06.2017 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
5 чэрвеня (пн) – успамін св. Баніфацыя, біскупа і мучаніка;
8 чэрвеня (чц) – Свята Езуса Хрыста, Найвышэйшага і Вечнага Святара.
1. Сённяшняй нядзеляй заканчваецца Велікодны перыяд. У наступную нядзелю адзначаем Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы.
2. У гэтую нядзелю – першую нядзелю месяца – пасля Святой Імшы ў 9.30 адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.
3. У наступную сераду – першую сераду месяца – адбудзецца спатканне і абмен таямніцамі ў Коле Святога Ружанца.
4. У чэрвені асаблівым чынам ушаноўваем Найсвяцейшае Сэрца Езуса. Запрашаем на “чэрвенскія набажэнствы”, якія адбываюцца пасля кожнай Св. Імшы.
5. Ад гэтай нядзелі ў нашай парафіі Св. Літургіі будуць адпраўляцца паводле летняга раскладу:
Панядзелак – Св. Імшы няма;
З аўторку па чацвер – 18.30;
Пятніца – 7.00;
Субота – 18.30;
Нядзеля – 9.30 і 20.00.
6. Просім прыносіць кветкі для ўпрыгожвання нашай святыні.
7. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы будавання.

Разработка сайта