Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
30.04 - 06.05.2017 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
2 мая (ат) – успамін св. Атаназія, біскупа і доктара Касцёла;
3 мая (ср) – Свята св. св. Філіпа і Якуба, апосталаў
1. Запрашаем на працягу мая пасля кожнай Св. Імшы на маёвыя набажэнствы.
2. У сераду – першую сераду месяца – адбудзецца спатканне і абмен таямніцамі ў Коле Святога Ружанца.
3. Паколькі найбліжэйшы чацвер – першы чацвер месяца – у гэты дзень ва ўсіх прынесеных вамі інтэнцыях будзе адпраўлена Св. Імша і навэнна праз заступніцтва св. Уршулі.
4. У найбліжэйшую пятніцу – першую пятніцу месяца – запрашаем прыняць поўны ўдзел у Св. Імшы і набажэнстве да Сэрца Езуса.
5. Паколькі найбліжэйшая субота – першая субота месяца – у гэты дзень запрашаем прыняць поўны ўдзел у Св. Імшы і набажэнстве НПМ.
6. У наступную нядзелю – першую нядзелю месяца – пасля Святых Імшаў адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.
7. У наступную нядзелю запрашаем дзяцей і моладзь на фармацыйныя спатканні ЭРМ.
8. У наступную суботу ў 19.30 адбудзецца спатканне для дарослых, якія прагнуць у гэтым годзе прыняць сакрамэнт канфірмацыі.
9. Запрашаем прыняць удзел у малітве за сем’і, якая адбудзецца 1 мая ў санктуарыі марыянскіх мучанікаў у Росіцы.
10. Сёння пасля Св. Імшы ў 12.00 запрашаем на сход бацькоў тых дзяцей, якія рыхтуюцца ў гэтым годзе прыступіць да І Святой Камуніі.
11. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы парафіі.

Разработка сайта