Чытальная зала

Пампуй новае каталiцкае прылажэнне "Малiтоўнiк"!

МАЛІТОЎНІК

Пытаннi i адказы

«Какие улицы относятся к вашей парафии?...»

Palmovaja niaszelia09.04. - 15.04.2016

 

1. Тыдзень, які надыйшоў, называецца Вялікім Тыднем таму, што падчас яго будзем святкаваць найвялікшую хрысціянскую ўрачыстасць – Пасху, паводле наступнага раскладу:

 

12 красавіка (ср):

18.30 – Св. Імша, 19.00 – Крыжовы Шлях;

 

13 красавіка (чц):

20.00 – Св. Імша Вячэры Панскай. Пасля літургіі – Адарацыя Езуса ў цямніцы;

 

14 красавіка (пт):

20.00 – Св. Літургія Мукі Пана. Пасля літургіі – усяночная Адарацыя (просім запісвацца ў графік);

 

15 красавіка (сб):

12.00, 13.00, 14.00, 15.00, 16.00, 17.00 – асвячэнне велікодных страваў;

22.00 – Святая Літургія Пасхальнай Вігіліі;

 

16 красавіка (ндз):

12.00, 18.00 – Св. Імша ва Урачыстасць Змёртвыхпаўстання Пана;

 

17 красавіка (пн):

7.00, 18.30 – Св. Імша (другі дзень святаў).

 

2. У Вялікую Пятніцу абавязковым з’яўляецца захаванне сціслага посту (г. зн. на працягу дня дазваляецца з’есці тры пасілкі: адзін дасыта і два сціплыя) і ўстрыманне ад мясных страў.

 

3. Усе ахвяраванні, сабраныя падчас адарацыі Крыжа Пана ў Вялікую Пятніцу прызначаюцца на патрэбы касцёла Гробу Пана ў Святой Зямлі.

 

4. На Св. Літургію Пасхальнай Вігіліі запрашаем прыйсці са свечкамі, якія можна будзе набыць таксама ў нашым кіёску.

 

5. На гэтым тыдні не будзе заняткаў і ў нашай нядзельнай школе. Запрашаем на катэхезы ў сераду 19 красавіка.

 

6. Усе сабраныя сёння падчас Св. Імшаў ахвяраванні будуць прызначаныя на патрэбы Вышэйшай Духоўнай Семінарыі ў Пінску.

 

7. Традыцыйна, падчас Вялікага Посту, збіраем сродкі на кветкі да Гробу Пана. Ахвяраванні можна скласці ў скарбонку ля ўваходу ў капліцу.

 

8. Вялікі дзякуй тым, хто ўчора прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Запрашаем на прыбіранне капліцы ў аўторак, пасля Св. Імшы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы парафіі.