Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
02.04-08.04.2017 г.
Падчас V тыдня Вялікага Посту літургічны каляндар не прадугледжвае абавязковых ўспамінаў або святаў.
1. Наступная нядзеля – гэта Пальмовая Нядзеля альбо Мукі Пана. Просім набываць пальмы ў нашым парафіяльным кіёску.
2. Запрашаем у пятніцу пасля Св. Імшы на набажэнства Крыжовага Шляху, якое распачнецца ў 19.00.
3. Набажэнствы Песняў Жальбы ў вялікапосны час адбываюцца ў нядзелі а 9 гадз. і пасля Св. Імшы ў 12.00.
4. Падчас Вялікага Посту просім паклапаціцца аб тым, каб запрасіць святара с сакрамэнтамі да вашых хворых блізкіх.
5. Запрашаем сёння дзяцей на заняткі ў нашай нядзельнай школе.
6. У гэтую нядзелю – першую нядзелю месяца – пасля Святых Імшаў адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.
7. У сераду – першую сераду месяца – адбудзецца спатканне і абмен таямніцамі ў Коле Святога Ружанца.
8. Паколькі найбліжэйшы чацвер – першы чацвер месяца – у гэты дзень ва ўсіх прынесеных вамі інтэнцыях будзе адпраўлена Св. Імша і навэнна праз заступніцтва св. Уршулі.
9. У пятніцу – першую пятніцу месяца – запрашаем прыняць поўны ўдзел у Св. Імшы і набажэнстве да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса.
10. У наступную пятніцу і суботу, пасля Св. Імшы, запрашаем усіх жадаючых на спатканне, падчас якога будзем рабіць пальмы.
11. У наступную суботу ў 17.00 адбудзецца спатканне для дарослых, якія прагнуць у гэтым годзе прыняць сакрамэнт канфірмацыі.
12. 8 красавіка (субота) у архікатэдры адбудзецца традыцыйнае вялікапоснае чуванне моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Малітоўная сустрэча пройдзе пад назвай «Актуальнасць фацімскага паслання Марыі аб малітве і навяртанні». Пачатак – у 21.30.
13. Сёння зборы ахвяраванняў прызначаюцца на дыяцэзіяльныя мэты.
14. Усе сабраныя ў наступную нядзелю ахвяраванні будуць прызначаныя на патрэбы духоўнай семінарыі ў Пінску.
15. Заахвочваем набываць у нашым парафіяльным кіёску каталіцкую прэсу.
16. Традыцыйна, падчас Вялікага Посту, збіраем сродкі на кветкі да Гробу Пана. Ахвяраванні можна скласці ў скарбонку ля ўваходу ў капліцу.
17. Вялікі дзякуй кс. Аляксандру Жарнасеку, які на працягу апошніх трох дзён праводзіў у нашай парафіі вялікапосныя рэкалекцыі.
18. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы парафіі.

Разработка сайта