Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
26.03-01.04.2017 г.
Падчас ІV тыдня Вялікага Посту літургічны каляндар не прадугледжвае абавязковых ўспамінаў або святаў.
1. Запрашаем у пятніцу пасля Св. Імшы на набажэнства Крыжовага Шляху, якое распачнецца ў 19.00.
2. Набажэнствы Песняў Жальбы ў вялікапостны час адбываюцца ў нядзелі а 9 гадз. і пасля Св. Імшы ў 12.00.
3. Падчас Вялікага Посту просім паклапаціцца аб тым, каб запрасіць святара с сакрамэнтамі да вашых хворых блізкіх.
4. Па прычыне распачаўшыхся школьных вакацый, на гэтым тыдні не будзе заняткаў і ў нашай нядзельнай школе. Запрашаем на катэхезы ў нядзелю 2 красавіка.
5. Паколькі найбліжэйшая субота – першая субота месяца – у гэты дзень запрашаем прыняць поўны ўдзел у Св. Імшы і набажэнстве да НПМ.
6. У наступную нядзелю – першую нядзелю месяца – пасля Святых Імшаў адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.
7. З 31 сакавіка па 2 красавіка ў нашай парафіі пройдуць вялікапостныя рэкалекцыі паводле наступнага раскладу:
31 сакавіка (пятніца): 18.30 – Святая Імша з рэкалекцыйнай канферэнцыяй;
19.00 – Крыжовы Шлях;
1 красавіка (субота): 17.00 – пакутнае набажэнства, Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, споведзь;
18.30 – Святая Імша з рэкалекцыйнай канферэнцыяй;
2 красавіка (нядзеля): 9.30 – Святая Імша з рэкалекцыйнай канферэнцыяй;
12.00 – Святая Імша з рэкалекцыйнай канферэнцыяй;
18.00 – Святая Імша з рэкалекцыйнай канферэнцыяй.
8. У наступную суботу ў 15.00 адбудзецца спатканне для дарослых, якія прагнуць у гэтым годзе прыняць сакрамэнт канфірмацыі.
9. У наступную нядзелю зборы ахвяраванняў прызначаюцца на дыяцэзіяльныя мэты.
10. Заахвочваем набываць у нашым парафіяльным кіёску каталіцкую прэсу.
11. Традыцыйна, падчас Вялікага Посту, збіраем сродкі на кветкі да Гробу Пана. Ахвяраванні можна скласці ў скарбонку ля ўваходу ў капліцу.
12. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы парафіі.

Разработка сайта