Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
19.03 - 25.03 2017 г.
Падчас ІII тыдня Вялікага Посту літургічны каляндар прадугледжвае наступныя ўспаміны або святы:
20 сакавіка (пн) – урачыстасць св. Юзафа, абранніка НПМ;
25 сакавіка (сб) – урачыстасць Звеставання Пана.
1. Запрашаем у пятніцу пасля Св. Імшы на набажэнства Крыжовага Шляху, якое распачнецца ў 19.00.
2. 25 сакавіка (субота) у нашай парафіі будуць служыцца дзве Св. Імшы ў 9.30 і 18.30.
3. Набажэнствы Песняў Жальбы ў вялікапостны час адбываюцца ў нядзелі а 9 гадз. і пасля Св. Імшы ў 12.00.
4. Падчас Вялікага Посту просім паклапаціцца аб тым, каб запрасіць святара с сакрамэнтамі да вашых хворых блізкіх.
5. З 31 сакавіка па 2 красавіка ў нашай парафіі пройдуць вялікапостныя рэкалекцыі паводле наступнага раскладу:
31 сакавіка (пятніца): 18.30 – Святая Імша з рэкалекцыйнай канферэнцыяй;
19.00 – Крыжовы Шлях;
1 красавіка (субота): 17.00 – пакутнае набажэнства, Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, споведзь;
18.30 – Святая Імша з рэкалекцыйнай канферэнцыяй;
2 красавіка (нядзеля): 9.30 – Святая Імша з рэкалекцыйнай канферэнцыяй;
12.00 – Святая Імша з рэкалекцыйнай канферэнцыяй;
18.00 – Святая Імша з рэкалекцыйнай канферэнцыяй.
6. Вялікі дзякуй арганізатарам вялікапостных рэкалекцый для дзяцей і моладзі ў рамках ЭРМ, якія прайшлі ў мінулую пятніцу і суботу ў Навінках у кляштары сясцёр уршулянак.
7. У наступную суботу ў 16.00 адбудзецца спатканне для дарослых, якія прагнуць у гэтым годзе прыняць сакрамэнт канфірмацыі.
8. У гэтую нядзелю зборы ахвяраванняў прызначаюцца на дабрачынную арганізацыю “Карытас”.
9. Заахвочваем набываць у нашым парафіяльным кіёску каталіцкую прэсу.
10. Традыцыйна, падчас Вялікага Посту, збіраем сродкі на кветкі да Гробу Пана. Ахвяраванні можна скласці ў скарбонку ля ўваходу ў капліцу.
11. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы парафіі.

Разработка сайта