Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
12.03 - 18.03 2017 г.
На гэтым тыдні літургічны каляндар прадугледжвае наступныя ўспаміны або святы:
16 сакавіка (чц) – гадавіна пасвячэння Архікатэдральнага касцёла ў Мінску.
1. Распачаўся Вялікі Пост – перыяд пакуты і асабістага навяртання. Падчас яго просім паўстрымацца ад арганізацыі або ўдзелу ў гучных забавах, а таксама ад спажывання мясных страваў у вызначаныя дні. Заахвочваем да таго, каб зрабіць на час посту асабістыя пастановы.
2. Запрашаем у пятніцу пасля Св. Імшы на набажэнства Крыжовага Шляху, якое распачнецца ў 19.00.
3. Набажэнствы Песняў Жальбы ў вялікапостны час адбываюцца ў нядзелі а 9 гадз. і пасля Св. Імшы ў 12.00.
4. Падчас Вялікага Посту просім паклапаціцца аб тым, каб запрасіць святара с сакрамэнтамі да вашых хворых блізкіх.
5. З 31 сакавіка па 2 красавіка ў нашай парафіі пройдуць вялікапостныя рэкалекцыі.
6. У наступную нядзелю зборы ахвяраванняў прызначаюцца на дабрачынную арганізацыю “Карытас”.
7. 13 сакавіка з’яўляецца днем малітвы ў інтэнцыі Святога Айца Францішка ў гадавіну яго абрання на Апостальскі Пасад (2013 г.).
8. Традыцыйна, падчас Вялікага Посту, збіраем сродкі на кветкі да Гробу Пана. Ахвяраванні можна скласці ў скарбонку ля ўваходу ў капліцу.
9. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы будавання.

Разработка сайта