Чытальная зала

Пампуй новае каталiцкае прылажэнне "Малiтоўнiк"!

МАЛІТОЎНІК

Пытаннi i адказы

«Маёй маме 84 гады. Цi магу я, яе дачка, быць "бежмаванаю мацi" для яе пры бежмаваннi?...»

VialikiPost I niadzelia05.03 - 11.03  2017 г.

На гэтым тыдні літургічны каляндар не прадугледжвае абавязковых успамінаў або святаў.

 

1. Распачаўся Вялікі Пост – перыяд пакуты і асабістага навяртання. Падчас яго просім паўстрымацца ад арганізацыі або ўдзелу ў гучных забавах, а таксама ад спажывання мясных страваў у вызначаныя дні. Заахвочваем да таго, каб зрабіць на час посту асабістыя пастановы.

 

2. Запрашаем у пятніцу пасля Св. Імшы на набажэнства Крыжовага Шляху, якое распачнецца ў 19.00.

 

3. Набажэнствы Песняў Жальбы ў вялікапостны час адбываюцца ў нядзелі а 9 гадз. і пасля Св. Імшы ў 12.00.

 

4. Падчас Вялікага Посту просім паклапаціцца аб тым, каб запрасіць святара с сакрамэнтамі да вашых хворых блізкіх.

 

5. У гэтую нядзелю – першую нядзелю месяца – пасля Святых Імшаў адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.

 

6. Запрашаем сёння дзяцей і моладзь на фармацыйныя спатканні ЭРМ. Просім звярнуць увагу, што сустрэчы будуць адбывацца паводле новага раскладу:

14.00 - 4 клас (Паліна, у кіёску);

5-6 класы (Святлана, у класе);

8-9 класы (Дарык, у вагончыку).

15.00 - 7 клас (Святлана, у класе);

10-11 класы і студэнты (Дарык, у вагончыку).

Сёння пасля Св. Імшы ў 12.00 запрашаем на сход бацькоў дзяцей і моладзі, якія прыналежаць да ЭРМ.

 

7. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы будавання.