Чытальная зала

Каталiцкі кантэнт

МАЛІТОЎНІК Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"


 imsha.byЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі

Пытаннi i адказы

«Какие улицы относятся к вашей парафии?...»

Zvyc niadzelia VIII26.02 - 04.03  2017 г.

На гэтым тыдні літургічны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

1 сакавіка (ср) – ПАПЯЛЬЦОВАЯ СЕРАДА, якой распачынаецца Вялікі Пост – час пакаяння і навяртання. У гэты дзень абавязковым з’яўляецца захаванне сціслага посту (г. зн. на працягу дня дазваляецца з’есці тры пасілкі: адзін дасыта і два сціплыя) і ўстрыманне ад мясных страў).

 

1. Запрашаем падчас Вялікага Посту ў пятніцы, пасля Св. Імшы, на набажэнства Крыжовага Шляху, якое будзе распачынацца ў 19.00.

 

2. Набажэнствы Песняў Жальбы ў вялікапостны час будуць адбывацца ў нядзелі а 9 гадз. і пасля Св. Імшы а 12 гадз.

 

3. Падчас Вялікага Посту просім паклапаціцца аб тым, каб запрасіць святара с сакрамэнтамі да вашых хворых блізкіх.

 

4. У сераду (1 сакавіка) будуць служыцца дзве Св. Імшы ў 7.00 і 18.30.

 

5. У сераду – першую сераду месяца – адбудзецца спатканне і абмен таямніцамі ў Коле Святога Ружанца.

 

6. Паколькі найбліжэйшы чацвер – першы чацвер месяца – у гэты дзень ва ўсіх прынесеных вамі інтэнцыях будзе адпраўлена Св. Імша і навэнна праз заступніцтва св. Уршулі.

 

7. У пятніцу – першую пятніцу месяца – запрашаем прыняць поўны ўдзел у Св. Імшы і набажэнстве да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса.

 

8. Паколькі найбліжэйшая субота – першая субота месяца – у гэты дзень запрашаем прыняць поўны ўдзел у Св. Імшы і набажэнстве да НПМ.

 

9. У наступную нядзелю – першую нядзелю месяца – пасля Святых Імшаў адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.