Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
15.01 - 21.01 2017 г.
17 студзеня (ат) – успамін св. Антонія, абата;
21 студзеня (сб) – успамін св. Агнешкі, панны і мучаніцы;
18 – 25 студзеня – актава малітваў за адзінства хрысціянаў.
1. Сёння адбудуцца спатканні груп ЭРМ.
2. У нашай парафіі працягваюцца душпастырскія адведзіны (каляда). Вялікі дзякуй за сардэчны і цёплы прыём. Жадаючыя на гэтым тыдні прыняць святара ў сваім доме могуць запісацца ў расклад каляды, які знаходзіцца ля ўваходу ў капліцу.
3. З нагоды 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў, якое ва ўсім свеце будзе адзначацца ў маі 2017 года, у Касцёле ў Беларусі трывае перэгрынацыя фігуры Маці Божай Фацімскай. З 26 па 29 студзеня фігура Маці Божай наведае нашу парафію.
4. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы будавання.

Разработка сайта