Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Пытаннi i адказы
III нядзеля Адвэнту
Літургічны каляндар прадугледжвае наступныя ўспаміны і святы:
13 снежня (ат) – успамін св. Люцыі, панны і мучаніцы;
14 снежня (ср) – успамін св. Яна ад Крыжа, святара і доктара Касцёла.
1. Трывае АДВЭНТ – час чакання і духоўнай падрыхтоўкі да прыйсця Пана нашага Езуса Хрыста. Падчас Адвэнту раратнія Св. Імшы адбываюцца ў панядзелкі і серады ў 06.30, а таксама ў суботы ў 18.30.
Просім дзяцей змайстраваць ліхтарыкі і прыходзіць з імі на набажэнствы.
2. Падчас Адвэнту просім паклапаціцца аб тым, каб запрасіць святара с сакрамэнтамі да вашых хворых блізкіх.
3. У парафіяльным кіёску можна набыць аплаткі і свечкі “Карытас”.
4. Сёння запрашаем дзяцей і моладзь на фармацыйныя спатканні ЭРМ.
5. Пачынаючы з мінулай нядзелі, у 9.00 запрашаем на малітву Гадзінак аб Беззаганным Зачацці НПМ.
6. 16, 17 і 18 снежня ў нашай парафіі пройдуць адвэнтавыя рэкалекцыі.
7. У наступную нядзелю (18 снежня) у нашай парафіі пройдзе адвэнтавы кірмаш. Просім на яго прыносіць зробленыя сваімі рукамі рэчы і стравы.
8. 17 снежня (субота) у архікатэдры адбудзецца традыцыйнае адвэнтавае чуванне моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Малітоўная сустрэча пройдзе пад назвай «Падрыхтуйце дарогу Пану» (Іс 40, 3). Пачатак – у 21.30.
9. Запрашаем уступаць у супольнасць “Легіён Марыі”.
10. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Звяртаем увагу, што ў Адвэнце другое прыбіранне адбываецца ў суботы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы парафіі.

Разработка сайта