Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Пытаннi i адказы
II нядзеля Адвэнту
Літургічны каляндар прадугледжвае наступныя ўспаміны і святы:
7 снежня (ср) – успамін св. Амброзія, біскупа і доктара Касцёла;
8 снежня (чц) – УРАЧЫСТАСЦЬ БЕЗЗАГАННАГА ЗАЧАЦЦЯ НПМ.
1. Распачаўся АДВЭНТ – час чакання і духоўнай падрыхтоўкі да прыйсця Пана нашага Езуса Хрыста. Падчас Адвэнту раратнія Св. Імшы адбываюцца ў панядзелкі і серады ў 06.30, а таксама ў суботы ў 18.30.
Просім дзяцей змайстраваць ліхтарыкі і прыходзіць з імі на набажэнствы.
2. Падчас Адвэнту просім паклапаціцца аб тым, каб запрасіць святара с сакрамэнтамі да вашых хворых блізкіх.
3. 8 снежня, ва УРАЧЫСТАСЦЬ БЕЗЗАГАННАГА ЗАЧАЦЦЯ НПМ, наша парафія будзе адзначаць парафіяльнае свята (адпуст). У гэты дзень адпустовая Св. Імша распачнецца ў 19.00.
Калі ласка, просім так запланаваць свой час, каб магчы ўдзельнічаць у супольным святкаванні.
4. У наступную нядзелю (11 снежня) запрашаем на фармацыйныя спатканні ЭРМ.
5. 4 cнежня – у першую нядзелю месяца – пасля Святой Імшы ў 9.30 адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.
6. Пачынаючы з гэтай нядзелі, у 9.00 запрашаем на малітву Гадзінак аб Беззаганным Зачацці НПМ.
7. 16, 17 і 18 снежня ў нашай парафіі пройдуць адвэнтавыя рэкалекцыі.
8. 18 снежня ў нашай парафіі пройдзе адвэнтавы кірмаш. Просім на яго прыносіць зробленыя сваімі рукамі рэчы. У найбліжэйшую сераду ў 19.00 запрашаем усіх жадаючых на майстраванне калядных ўпрыгожванняў, якімі будзе аздобленая нашая капліца і якія можна будзе таксама набыць на кірмашы.
9. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Звяртаем увагу, што ў Адвэнце другое прыбіранне будзе адбывацца ў суботы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы парафіі.

Разработка сайта