Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Пытаннi i адказы
I нядзеля Адвэнту
Літургічны каляндар прадугледжвае наступныя ўспаміны і святы:
30 лістапада (ср) – Свята св. Андрэя, апостала;
3 снежня (сб) – успамін св. Францішка Ксавэрыя, святара.
1. Распачынаецца АДВЭНТ – час чакання і духоўнай падрыхтоўкі да прыйсця Пана нашага Езуса Хрыста. Падчас Адвэнту раратнія Св. Імшы будуць адбывацца ў панядзелкі і серады ў 06.30, а таксама ў суботы ў 18.30.
Просім дзяцей змайстраваць ліхтарыкі і прыйсці з імі на набажэнства. Ліхтарыкі можна таксама набыць у нашым кіёску.
2. Падчас Адвэнту просім паклапаціцца аб тым, каб запрасіць святара с сакрамэнтамі да вашых хворых блізкіх.
3. Паколькі найбліжэйшы чацвер – першы чацвер месяца – у гэты дзень ва ўсіх прынесеных вамі інтэнцыях будзе адпраўлена Св. Імша і навэнна праз заступніцтва св. Уршулі.
4. У найбліжэйшую пятніцу – першую пятніцу месяца – запрашаем прыняць поўны ўдзел у Св. Імшы і набажэнстве да Сэрца Езуса.
5. Паколькі найбліжэйшая субота – першая субота месяца – у гэты дзень запрашаем прыняць поўны ўдзел у Св. Імшы і набажэнстве да НПМ.
6. Фармацыйныя спатканні ЭРМ пераносяцца з наступнай нядзелі - першай нядзелі месяца – на трэцюю нядзелю (11 снежня).
7. У наступную нядзелю - першую нядзелю месяца – пасля Святой Імшы ў 9.30 адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.
8. Пачынаючы з наступнай нядзелі, у 9.00 запрашаем на малітву Гадзінак аб Беззаганным Зачацці НПМ.
9. 9, 10 і 11 снежня ў нашай парафіі пройдуць адвэнтавыя рэкалекцыі.
10. У сувязі са святкаваннем 500-годдзя беларускай Бібліі айцы марыяне запрашаюць, пачынаючы з 27 лістапада, да штодзённага разважання літургічных чытанняў. Падрыхтаваны марыянамі каментарый да Божага Слова можна знайсці ў прылажэнні “Малітоўнік”.
11. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Звяртаем увагу, што ў Адвэнце другое прыбіранне будзе адбывацца ў суботы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы парафіі.

Разработка сайта