Чытальная зала

Каталiцкі кантэнт

МАЛІТОЎНІК Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"


 imsha.byЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі

Пытаннi i адказы

«Маёй маме 84 гады. Цi магу я, яе дачка, быць "бежмаванаю мацi" для яе пры бежмаваннi?...»

20.11 - 26.11  2016 г.

Нядзеля Хрыста Валадара Сусвету

Літургічны каляндар прадугледжвае наступныя ўспаміны і святы:

21 лістапада (пн) – успамін Ахвяравання Найсвяцейшай Панны Марыі;
22 лістапада (ат) – успамін св. Цэцыліі, панны і мучаніцы;
24 лістапада (чц) – успамін святых Андрэя Зунг Лака, святара, і паплечнікаў, мучанікаў;

 

1. Гэтая нядзеля – НЯДЗЕЛЯ ПАНА НАШАГА ЕЗУСА ХРЫСТА, ВАЛАДАРА СУСВЕТУ – апошняя ў літургічным годзе. Наступная нядзеля – І НЯДЗЕЛЯ АДВЭНТУ. Падчас Адвэнту раратнія Св. Імшы будуць адбывацца ў панядзелкі і серады ў 06.30, а таксама ў суботы ў 18.30.

Просім дзяцей змайстраваць ліхтарыкі і прыйсці з імі на набажэнства. Ліхтарыкі можна таксама набыць у нашым кіёску.

 

2. Традыцыйна ў нядзелю Хрыста Валадара адзначаем Дзень Эўхарыстычнага Руху Маладых (ЭРМ). Сёння з гэтай нагоды ў 12.00 будзе адпраўлена ўрачыстая Святая Літургія.

Усе члены Руху ў гэты дзень абавязкова павінны быць апранутыя ў форму ЭРМ. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у арганізацыі і правядзенні фармацыйнай сустрэчы ЭРМ для 4-6 класаў.

 

3. Усе сабраныя сёння падчас літургій ахвяраванні прызначаюцца на ўтрыманне Вышэйшай Духоўнай Семінарыі ў Пінску.

 

4. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы будавання.