Чытальная зала

Каталiцкі кантэнт

МАЛІТОЎНІК Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"


 imsha.byЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі

Пытаннi i адказы

«Маёй маме 84 гады. Цi магу я, яе дачка, быць "бежмаванаю мацi" для яе пры бежмаваннi?...»

13.11 - 19.11  2016 г.

Літургічны каляндар прадугледжвае наступныя ўспаміны і святы:

16 лістапада (ср) – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Міласэрнасці (Маці Божай Вастрабрамскай);
17 лістапада (чц) – успамін св. Альжбеты Венгерскай, законніцы.

 

1. Наступная нядзеля – НЯДЗЕЛЯ ПАНА НАШАГА ЕЗУСА ХРЫСТА, ВАЛАДАРА СУСВЕТУ – апошняя нядзеля літургічнага года.

 

2. Традыцыйна ў нядзелю Хрыста Валадара адзначаем Дзень Эўхарыстычнага Руху Маладых (ЭРМ). У гэты дзень будзе адпраўлена урачыстая Святая Імша ў 12.00. Заахвочваем дзяцей, якія ў гэтым годзе прынялі Першую Святую Камунію, уступіць у Рух.

18 лістапада (пт) – рэкалекцыйнае спатканне для ўдзельнікаў ЭРМ (4-6 класы), а таксама тых, хто хоча ўступіць у Рух, у кляштары сясцёр уршулянак у Навінках (пачатак - пасля вячэрняй Св. Імшы ў 18.30). Просім узяць з сабой спальнік або пасцель і рушнік;

19 лістапада (сб) – святкаванне Дня ЭРМ у Навінках, якое распачнецца ў 13.00 урачыстай Св. Імшой, скончыцца прыкладна каля 17 гадзіны. Просім бацькоў дапамагчы дзецям даехаць да месца сустрэчы.

Усе члены Руху 19 і 20 лістапада абавязкова павінны быць апранутыя ў форму ЭРМ.

 

3. Сёння ў 13.00 у Мінскай архікатэдры адбудзецца закрыццё Святых Дзвярэй. У наступную нядзелю Святыя Дзверы закрыюць у Базыліцы Св. Пятра, чым урачыста будзе завершаны Юбілейны Год Міласэрнасці.

 

4. Запрашаем моладзь запісвацца ў паездку на сёлетняе малітоўнае спатканне Тэзэ ў Рыгу.

 

5. У наступную нядзелю ўсе сабраныя падчас літургій ахвяраванні прызначаюцца на ўтрыманне Вышэйшай Духоўнай Семінарыі ў Пінску.

 

6. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы парафіі.