Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Пытаннi i адказы
Літургічны каляндар прадугледжвае наступныя ўспаміны і святы:
1 лістапада (ат) – Урачыстасць Усіх Святых;
2 лістапада (ср) – Успамін Усіх Памерлых Вернікаў;
4 лістапада (пт) – Успамін св. Караля Барамэя, біскупа.
1. Набліжаецца пачатак лістапада, калі Касцёл асаблівым чынам моліцца за памерлых. Заахвочваем да таго, каб да надыходу Свята Усіх Святых і Дня ўспаміна памерлых прыбраць магілы вашых блізкіх і паклапаціцца, каб на кожнай былі адмысловыя знічы і кветкі, якія просім набываць у нашым кіёску. Усе атрыманыя за іх ахвяры будуць прызначаныя на патрэбы нашай парафіяльнай супольнасці. У парафіі мы таксама будзем маліцца за нашых памерлых. Карткі для ўпісання іх імёнаў можна ўзяць на дошцы аб’яваў.
2. 1 лістапада, ва Урачыстасць Усіх Святых будуць адпраўляцца дзве Св. Імшы – у 7.00 і 18.30.
3. 2 лістапада, у Дзень успаміну ўсіх памерлых вернікаў распачынаем актаву (г. зн. восем дзён) малітвы за адыйшоўшых у вечнасць нашых блізкіх. Падчас актавы кожная Св. Імша будзе ахвяроўвацца ў іх інтэнцыі. Узгадванне імёнаў нашых памерлых будзе распачынацца за 20 хвілін да Св. Літургіі (у 18.10). Пасля Св. Імшы будзем маліцца нешпары за памерлых.
2 лістапада будуць адпраўляцца дзве Св. Імшы – у 7.00 і 18.30.
4. 6 лістапада (нядзеля) у 13.30 адбудзецца малітва за памерлых на Сухараўскіх могілках. Традыцыйна збіраемся ля цэнтральнага ўваходу, з боку вул. Янкоўскага. За наведванне могілак з 1 па 8 лістапада пры выкананні звычайных умоў можна атрымаць поўны адпуст, які ахвяруецца толькі за памерлых.
5. 6 лістапада (нядзеля) запрашаем дзяцей на катэхезу.
6. Паколькі найбліжэйшая серада – першая серада месяца – прыпадае на актаву малітвы за памерлых, пасля Св. Імшы не будзе супольнай малітвы на ружанцы, адбудзецца толькі абмен таямніцамі ў Ружанцовым Коле.
7. Паколькі найбліжэйшы чацвер – першы чацвер месяца – прыпадае на актаву малітвы за памерлых, Св. Імша і навэнна праз заступніцтва св. Уршулі будзе адпраўлена ў другі чацвер месяца 10 лістапада.
8. У найбліжэйшую пятніцу – першую пятніцу месяца – запрашаем прыняць поўны ўдзел у Св. Імшы і набажэнстве да Сэрца Езуса.
9. Паколькі найбліжэйшая субота – першая субота месяца – у гэты дзень запрашаем прыняць поўны ўдзел у Св. Імшы і набажэнстве да НПМ.
10. У наступную нядзелю - першую нядзелю месяца - усіх удзельнікаў ЭРМ запрашаем на фармацыйныя спатканні.
11. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы парафіі.

Разработка сайта