Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Пытаннi i адказы
Літургічны каляндар прадугледжвае наступныя ўспаміны і святы:
28 кастрычніка (пт) – Свята святых Сымона і Юды, апосталаў.
1. У кастрычніку Ружанцовыя Набажэнствы ў нашай парафіі адбываюцца на працягу тыдня – пасля кожнай Св. Імшы, у нядзелі – у 9.00 і 17.30, а таксама пасля Св. Імшы у 12.00. У пятніцу на супольную малітву асаблівым чынам запрашаем дзяцей.
2. Набліжаецца пачатак лістапада, калі Касцёл асаблівым чынам моліцца за памерлых. Заахвочваем да таго, каб да надыходу Свята Усіх Святых і Дня ўспаміна памерлых прыбраць магілы вашых блізкіх і паклапаціцца, каб на кожнай былі адмысловыя знічы і кветкі, якія просім набываць у нашым кіёску. Усе атрыманыя за іх ахвяры будуць прызначаныя на патрэбы нашай парафіяльнай супольнасці. У парафіі мы таксама будзем маліцца за нашых памерлых. Карткі для ўпісання іх імёнаў можна ўзяць на дошцы аб’яваў.
3. 27 кастрычніка вырушваем у парафіяльную пілігрымку “Гара Кальварыя (месца спачывання св. Станіслава Папчынскага) – Пневы (месца спачывання св. Уршулі Ледухоўскай) – Ажараў (месца цуда праз заступніцтва св. Уршулі) – Непакалянаў (месца працы св Максімільяна Кольбэ)”. У найбліжэйшы чацвер збіраемся ў 22.00 ля галоўнага ўваходу ў чыгуначны вакзал.
4. У наступную нядзелю (30 кастрычніка) не будзе катэхэз. Запрашаем на заняткі ў нядзелю 6 лістапада.
5. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы будавання.

Разработка сайта