Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Пытаннi i адказы
Літургічны каляндар прадугледжвае наступныя ўспаміны і святы:
17 кастрычніка (пн) – успамін св. Ігнацыя з Антыёхіі, біскупа і мучаніка;
18 кастрычніка (ат) – Свята св. Лукі, евангеліста.
1. Надыйшоў кастрычнік – месяц, калі Касцёл, паводле старадаўняй традыцыі, моліцца на Ружанцы. У нашай парафіі ў кастрычніку Ружанцовыя Набажэнствы будуць адбывацца на працягу тыдня – пасля кожнай Св. Імшы, у нядзелі – у 9.00 і 17.30, а таксама пасля Св. Імшы у 12.00. У пятніцу на супольную малітву асаблівым чынам запрашаем дзяцей.
2. Набліжаецца пачатак лістапада, калі Касцёл асаблівым чынам моліцца за памерлых. Заахвочваем да таго, каб да надыходу Свята Усіх Святых і Дня ўспаміна памерлых прыбраць магілы вашых блізкіх і паклапаціцца, каб на кожнай былі адмысловыя знічы і кветкі, якія просім набываць у нашым кіёску. Усе атрыманыя за іх ахвяры будуць прызначаныя на патрэбы нашай парафіяльнай супольнасці. У парафіі мы таксама будзем маліцца за нашых памерлых. Просім прыносіць карткі з імёнамі вашых блізкіх, якія адыйшлі ў вечнасць.
3. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы будавання.

Разработка сайта