Чытальная зала

Каталiцкі кантэнт

МАЛІТОЎНІК Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"


 imsha.byЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі

Пытаннi i адказы

«Маёй маме 84 гады. Цi магу я, яе дачка, быць "бежмаванаю мацi" для яе пры бежмаваннi?...»

09.10 - 15.10  2016 г.

Літургічны каляндар прадугледжвае наступныя ўспаміны і святы:

15 кастрычніка (сб) – успамін св. Тэрэзы ад Езуса, панны і доктара Касцёла.

 

1. У наступную пятніцу ў 19.00 запрашаем на парафіяльную ўрачыстасць падзякі за дар кананізацыі заснавальніка Ордэна Айцоў Марыянаў а. Станіслава Папчынскага, падчас якой адбудзецца ўнясенне яго рэліквій у нашу капліцу.

 

2. Надыйшоў кастрычнік – месяц, калі Касцёл, паводле старадаўняй традыцыі, моліцца на Ружанцы. У нашай парафіі ў кастрычніку Ружанцовыя Набажэнствы будуць адбывацца на працягу тыдня – пасля кожнай Св. Імшы, у нядзелі – у 9.00 і 17.30, а таксама пасля Св. Імшы у 12.00. У пятніцу на супольную малітву асаблівым чынам запрашаем дзяцей.

 

3. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Запрашаем у ауторак на генеральнае прыбіранне. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы будавання.