Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Літургічны каляндар прадугледжвае наступныя ўспаміны і святы:
4 кастрычніка (ат) – успамін св. Францішка Асізскага;
7 кастрычніка (пт) – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай.
1. Запрашаем на заняткі ў нядзельную школу, якія адбываюцца ў капліцы ў катэхетычным класе альбо памяшканні кіёску.
2. У сераду – першую сераду месяца – адбудзецца спатканне і абмен таямніцамі ў Коле Святога Ружанца.
3. Паколькі найбліжэйшы чацвер – першы чацвер месяца – у гэты дзень ва ўсіх прынесеных вамі інтэнцыях будзе адпраўлена Св. Імша і навэнна праз заступніцтва св. Уршулі.
4. У найбліжэйшую пятніцу – першую пятніцу месяца – запрашаем прыняць поўны ўдзел у Св. Імшы і набажэнстве да Сэрца Езуса.
5. У наступную нядзелю запрашаем на спецыяльныя спатканні: у 13.00 – бацькоў дзяцей 2 і 3 класа, 16.30 – удзельнікаў ЭРМ, 19.00 – моладзь.
6. Надыйшоў кастрычнік – месяц, калі Касцёл, паводле старадаўняй традыцыі, моліцца на Ружанцы. У нашай парафіі ў кастрычніку Ружанцовыя Набажэнствы будуць адбывацца на працягу тыдня – пасля кожнай Св. Імшы, у нядзелі – у 9.00 і 17.30, а таксама пасля Св. Імшы у 12.00. У пятніцу на супольную малітву асаблівым чынам запрашаем дзяцей.
7. Просім усіх, хто запісаўся ў парафіяльную пілігрымку ў Гару Кальварыю і Пневы, а не мае візы, прыйсці 7 кастрычніка (пятніца) ў 9.00 у Візавы Цэнтр Польшы, які знаходзіцца па адрасу: вул. Бабруйская, 6, ТЦ Галілео (5 паверх).
8. З 7 па 9 кастрычніка ў Жодзіна пройдуць рэкалекцыі распазнання жыццёвага паклікання. Запрашаем прыняць у іх удзел хлопцаў старэйшых за 14 год.
9. Пачынаючы з 1 кастрычніка, па суботах (з 18.00 да 20.00) запрашаем хлопцаў у спартыўны зал на трэніроўкі па міні-футболу.
10. Віншуем з днем настаўніка ўсіх педагогаў – выкладчыкаў, настаўнікаў, выхавацеляў, катэхетаў – жадаем Божага благаслаўлення і падтрымкі ў вашай вельмі нялёгкай, адказнай і важнай працы.
11. Усе сабраныя сёння ахвяраванні прызначаюцца на дыяцэзіяльныя мэты.
12. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы будавання.

Разработка сайта