Чытальная зала

Каталiцкі кантэнт

МАЛІТОЎНІК Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"


 imsha.byЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі

Пытаннi i адказы

«Маёй маме 84 гады. Цi магу я, яе дачка, быць "бежмаванаю мацi" для яе пры бежмаваннi?...»

25.09 - 01.10  2016 г.

Літургічны каляндар прадугледжвае наступныя ўспаміны і святы:

27 верасня (ат) – успамін св. Вінцэнта дэ Поля, святара;
29 верасня (чц) – Свята св. Міхала Арханёла (апекуна Мінска-магілёўскай правінцыі Касцёла), святых Габрыэля і Рафала, Арханёлаў;
30 верасня (пт) – успамін св. Гераніма, святара і доктара Касцёла;
1 кастрычніка (сб) – успамін св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус, панны і доктара Касцёла.

 

1. Запрашаем на заняткі ў нядзельную школу, якія адбываюцца ў капліцы ў катэхетычным класе альбо памяшканні кіёску.

 

2. Паколькі найбліжэйшая субота – першая субота месяца – у гэты дзень запрашаем прыняць поўны ўдзел у Св. Імшы і набажэнстве да НПМ.

 

3. У наступную нядзелю - першую нядзелю месяца - усіх удзельнікаў ЭРМ запрашаем на фармацыйныя спатканні:

    13.00 – 5-6 клас;

    14.00 – 4 клас;

    15.00 – 7 клас;

    16.00 – 8-9 класы;

    17.00 – 10-11 класы і студэнты.

 

4. Надыходзіць кастрычнік – месяц, калі Касцёл, паводле старадаўняй традыцыі, моліцца на Ружанцы. У нашай парафіі ў кастрычніку Ружанцовыя Набажэнствы будуць адбывацца пасля кожнай Св. Імшы.

 

5. Пачынаючы з 1 кастрычніка, па суботах (з 18.00 да 20.00) запрашаем хлопцаў у спартыўны зал на трэніроўкі па міні-футболу.

 

6. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы будавання.