Чытальная зала

Каталiцкі кантэнт

МАЛІТОЎНІК Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"


 imsha.byЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі

Пытаннi i адказы

«Стою на дороге и не знаю куда пойти: в церковь или в костел? Ни разу не была ни там ни там. От боли в душе не знаю, куда деться. Как зайти, когда ...»

18.09 - 24.09  2016 г.

Літургічны каляндар прадугледжвае наступныя ўспаміны і святы:

20 верасня (ат) – успамін святых Андрэя Кім Таэгона, святара, і Паўла Чон Хасана, і паплечнікаў, мучанікаў;
 21 верасня (ср) – Свята св. Мацвея, апостала і евангеліста;
23 верасня (пт) – успамін св. Піо з П’етрэльчыны, святара.

 

1. У гэтым годзе заняткі ў нашай нядзельнай школе будуць праводзіцца згодна з наступным планам:

  нядзеля                                          нядзеля

  10.45 – 1 клас;                                13.00 – 3 клас;

  10.45 – 2 клас;                                13.00 – 4 клас;

  11.30 – дашкаляты (5-6 год);           14.00 – дадатковыя заняткі;

                                                         19.00 – спатканне для моладзі.

  серада                                            чацвер

  16.30 – 5 клас;                                16.30 – 7 клас;

  17.30 – 6 клас;                                17.30 – 9 клас;

  19.30 – 11 клас                               19.30 – 8 клас;

                                                        19.30 – 10 клас.

Заняткі распачынаюцца 14 верасня (серада).

Усе заняткі адбываюцца ў капліцы ў катэхетычным класе альбо памяшканні кіёску.

 

2. З пачатку верасня ў нашай парафіі звычайны парадак нядзельных Святых Літургій – у 9.30, 12.00 і 18.00.

 

3. 18-20 верасня ў Асізі пройдуць мерапрыемствы з нагоды Сусветнага дня малітвы за мір. У сувязі з гэтым 20 верасня (аўторак) у нашай парафіі, як і ва ўсіх парафіях Беларусі ў гэты дзень, пасля святой Імшы адбудзецца адмысловае набажэнства.

 

4. Пачынаючы з 1 кастрычніка, па суботах (з 18.00 да 20.00) запрашаем хлопцаў у спартыўны зал на трэніроўкі па міні-футболу.

 

5. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы будавання.