Чытальная зала

Каталiцкі кантэнт

МАЛІТОЎНІК Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"


 imsha.byЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі

Пытаннi i адказы

«Какие улицы относятся к вашей парафии?...»

11.09 - 17.09  2016 г.

Літургічны каляндар прадугледжвае наступныя ўспаміны і святы:

12 верасня (пн) – успамін Найсвяцейшага Імя Марыі. У Мінскай архікатэдры – урачыстасць (тытул архікатэдры);
13 верасня (ат) – успамін св. Яна Златавуснага (Хрызастома), біскупа і доктара Касцёла;
 14 верасня (ср) – Свята Узвышэння Святога Крыжа;
15 верасня (чц) – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Балеснай;
16 верасня (пт) – успамін святых Карнэлія, папы, і Кіпрыяна, біскупа, мучанікаў.

 

 1. У гэтым годзе заняткі ў нашай нядзельнай школе будуць праводзіцца згодна з наступным планам:

  нядзеля                                          нядзеля

  10.45 – 1 клас;                                13.00 – 3 клас;

  10.45 – 2 клас;                                13.00 – 4 клас;

  11.30 – дашкаляты (5-6 год);           14.00 – дадатковыя заняткі;

                                                         19.00 – спатканне для моладзі.

  серада                                            чацвер

  16.30 – 5 клас;                                16.30 – 7 клас;

  17.30 – 6 клас;                                17.30 – 9 клас;

  19.30 – 11 клас                               19.30 – 8 клас;

                                                        19.30 – 10 клас.

Заняткі распачынаюцца 14 верасня (серада).

Усе заняткі адбываюцца ў капліцы ў катэхетычным класе альбо памяшканні кіёску.

2. Просім усіх, хто запісаўся ў парафіяльную пілігрымку ў Гару Кальварыю (месца спачывання св. Станіслава Папчынскага) і Пневы (месца спачывання св. Уршулі Ледухоўскай) данесці ўсе неабходныя для выезду дакументы і сродкі.

3. З пачатку верасня ў нашай парафіі звычайны парадак нядзельных Святых Літургій – у 9.30, 12.00 і 18.00.

4. Пачынаючы з 1 кастрычніка, па суботах (з 18.00 да 20.00) запрашаем хлопцаў у спартыўны зал на трэніроўкі па міні-футболу.

5. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы будавання.