Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Літургічны каляндар прадугледжвае наступныя ўспаміны і святы:
8 верасня (чц) – Свята Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі.
1. Сёння пасля кожнай Св. Імшы будзе ўдзяляцца адмысловае благаслаўленне дзяцей і прынесеных імі школьных прыладаў.
2. У сераду – першую сераду месяца – адбудзецца спатканне і абмен таямніцамі ў Коле Святога Ружанца.
3. 8 верасня, у Свята Нараджэння НПМ, паводле касцёльнай традыцыі, адбудзецца благаслаўленне зерня на сяўбу.
4. У гэтым годзе заняткі ў нашай нядзельнай школе будуць праводзіцца згодна з наступным планам:
нядзеля нядзеля
10.45 – 1 клас; 13.00 – 3 клас;
10.45 – 2 клас; 13.00 – 4 клас;
11.30 – дашкаляты (5-6 год); 14.00 – дадатковыя заняткі;
19.00 – спатканне для моладзі.
серада чацвер
16.30 – 5 клас; 16.30 – 7 клас;
17.30 – 6 клас; 17.30 – 9 клас;
19.30 – 11 клас 19.30 – 8 клас;
19.30 – 10 клас.
Заняткі распачынаюцца 14 верасня (серада).
Усе заняткі адбываюцца ў капліцы ў катэхетычным класе альбо памяшканні кіёску.
5. Просім усіх, хто запісаўся ў парафіяльную пілігрымку ў Гару Кальварыю (месца спачывання св. Станіслава Папчынскага) і Пневы (месца спачывання св. Уршулі Ледухоўскай) сёння здаць пашпарты і неабходныя для выезду сродкі.
6. Нацыянальная пілігрымка сем’яў пад дэвізам «Прабачэнне і паяднанне ў сям’і» пройдзе 10-11 верасня ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе.
7. Ад мінулай нядзелі ў нашай парафіі звычайны парадак нядзельных Святых Літургій – у 9.30, 12.00 і 18.00.
8. Усе сабраныя сёння ахвяраванні будуць прызначаныя на духоўную семінарыю у Пінску.
9. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы будавання.

Разработка сайта