Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Пытаннi i адказы
Літургічны каляндар прадугледжвае наступныя ўспаміны і святы:
29 жніўня (пн) – успамін Мучаніцтва св. Яна Хрысціцеля;
3 верасня (сб) – успамін св. Грыгорыя Вялікага, папы і доктара Касцёла.
1. Сёння, а таксама ў наступную нядзелю, з нагоды пачатку новага навучальнага года, пасля кожнай Св. Імшы будзе ўдзяляцца адмысловае благаслаўленне дзяцей і прынесеных імі школьных прыладаў.
2. Паколькі найбліжэйшы чацвер – першы чацвер месяца – у гэты дзень ва ўсіх прынесеных вамі інтэнцыях будзе адпраўлена Св. Імша і навэнна праз заступніцтва св. Уршулі.
3. У найбліжэйшую пятніцу – першую пятніцу месяца – запрашаем прыняць поўны ўдзел у Св. Імшы і набажэнстве да Сэрца Езуса.
4. Паколькі найбліжэйшая субота – першая субота месяца – у гэты дзень запрашаем прыняць поўны ўдзел у Св. Імшы і набажэнстве да НПМ.
5. Просім усіх, хто запісаўся ў парафіяльную пілігрымку ў Гару Кальварыю (месца спачывання св. Станіслава Папчынскага) і Пневы (месца спачывання св. Уршулі Ледухоўскай), на гэтым тыдні здаць пашпарты і неабходныя для выезду сродкі.
6. Нацыянальная пілігрымка сем’яў пад дэвізам «Прабачэнне і паяднанне ў сям’і» пройдзе 10-11 верасня ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе.
7. Пачынаючы з сённяшняга дня, у нядзелі ў нашай парафіі будзе звычайны парадак Святых Літургій – у 9.30, 12.00 і 18.00.
8. Усе сабраныя ў наступную нядзелю ахвяраванні будуць прызначаныя на духоўную семінарыю у Пінску.
9. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы будавання.

Разработка сайта