Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Літургічны каляндар прадугледжвае наступныя ўспаміны і святы:
22 жніўня (пн) – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Каралевы;
24 жніўня (ср) – свята св. Барталамея, апостала;
26 жніўня (пт) – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Чэнстахоўскай;
27 жніўня (сб) – успамін св. Монікі.
1. “Мінскі тэалагічны каледж імя св. Яна Хрысціцеля” аб’яўляе набор навучэнцаў на 2016/2017 навучальны год. Жадаючых паглыбіць свае веды пра Бога або атрымаць спецыяльнасць катэхета просім звяртацца ў закрыстыю па больш падрабязную інфармацыю аб умовах паступлення.
2. З 27 па 30 кастрычніка запрашаем у парафіяльную пілігрымку “Гара Кальварыя (месца спачывання св. Станіслава Папчынскага) – Пневы (месца спачывання св. Уршулі Ледухоўскай) – Ажараў (месца цуда праз заступніцтва св. Уршулі) – Непакалянаў (месца працы св Максімільяна Кольбэ).
3. Нацыянальная пілігрымка сем’яў пад дэвізам «Прабачэнне і паяднанне ў сям’і» пройдзе 10-11 верасня ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе.
4. Пачынаючы з 28 жніўня, у нядзелі ў нашай парафіі будзе звычайны парадак Святых Літургій – у 9.30, 12.00 і 18.00.
5. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы будавання.

Разработка сайта