Чытальная зала

Каталiцкі кантэнт

МАЛІТОЎНІК Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"


 imsha.byЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі

Пытаннi i адказы

«Маёй маме 84 гады. Цi магу я, яе дачка, быць "бежмаванаю мацi" для яе пры бежмаваннi?...»

14.08 - 20.08  2016 г.

Літургічны каляндар прадугледжвае наступныя ўспаміны і святы:

15 жніўня (пн) – Урачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі;
20 жніўня (сб) – успамін св. Бэрнарда, абата і доктара Касцёла.

 

1. 15 жніўня, ва Урачыстасць Унебаўзяцця НПМ, у нашай парафіі будуць адпраўляцца две Св. Імшы – у 7.00 і 18.30, падчас якіх адбудзецца благаслаўленне сёлетняга ўраджаю.

 

2. “Мінскі тэалагічны каледж імя св. Яна Хрысціцеля” аб’яўляе набор навучэнцаў на 2016/2017 навучальны год. Жадаючых паглыбіць свае веды пра Бога або атрымаць спецыяльнасць катэхета просім звяртацца ў закрыстыю па больш падрабязную інфармацыю аб умовах паступлення.

 

3. З 27 па 30 кастрычніка запрашаем у парафіяльную пілігрымку “Гара Кальварыя (месца спачывання св. Станіслава Папчынскага) – Пневы (месца спачывання св. Уршулі Ледухоўскай) – Ажараў (месца цуда праз заступніцтва св. Уршулі) – Непакалянаў (месца працы св Максімільяна Кольбэ).

 

4. Пачынаючы з 28 жніўня, у нядзелі ў нашай парафіі будзе звычайны парадак Святых Літургій – у 9.30, 12.00 і 18.00.

 

5. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы будавання.