Чытальная зала

Каталiцкі кантэнт

МАЛІТОЎНІК Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"


 imsha.byЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі

Пытаннi i адказы

«Какие улицы относятся к вашей парафии?...»

07.08 - 13.08  2016 г.

Літургічны каляндар прадугледжвае наступныя ўспаміны і святы:

8 жніўня (пн) – успамін св. Дамініка, святара;
 9 жніўня (ат) – Свята св. Тэрэзы Бэнэдыкты ад Крыжа, панны і мучаніцы, апякункі Еўропы;
 10 жніўня (ср) – Свята св. Лаўрэнція, дыякана і мучаніка;
11 жніўня (чц) – успамін св. Клары, панны.

 

1. 8 жніўня ў Івянцы распачынаецца “Музычная майстэрня”. Жадаючым прыняць у ёй удзел просьба як найхутчэй паведаміць пра гэта а. Леха Баханэка OFMConv па тэл. (+375 29) 551 66 42.

2. “Мінскі тэалагічны каледж імя св. Яна Хрысціцеля” аб’яўляе набор навучэнцаў на 2016/2017 навучальны год. Жадаючых паглыбіць свае веды пра Бога або атрымаць спецыяльнасць катэхета просім звяртацца ў закрыстыю па больш падрабязную інфармацыю аб умовах паступлення.

3. Дзякуй тым, хто прыняў удзел у арганізацыі аўтобуснай пілігрымкі ў Росіцу.

4. З 27 па 30 кастрычніка запрашаем у парафіяльную пілігрымку “Гара Кальварыя (месца спачывання св. Станіслава Папчынскага) – Пневы (месца спачывання св. Уршулі Ледухоўскай) – Ажараў (месца цуда праз заступніцтва св. Уршулі) – Непакалянаў (месца працы св Максімільяна Кольбэ).

5. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы будавання.