Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Літургічны каляндар прадугледжвае наступныя ўспаміны і святы:
1 жніўня (пн) – успамін св. Альфонса Марыі Лігуоры, біскупа і доктара Касцёла;
4 жніўня (чц) – успамін св. Яна Марыі Віянэя, святара;
6 жніўня (сб) – Свята Перамянення Пана.
1. У сераду – першую сераду месяца – адбудзецца спатканне і абмен таямніцамі ў Коле Святога Ружанца.
2. Паколькі найбліжэйшы чацвер – першы чацвер месяца – у гэты дзень ва ўсіх прынесеных вамі інтэнцыях будзе адпраўлена Св. Імша і навэнна праз заступніцтва св. Уршулі.
3. У найбліжэйшую пятніцу – першую пятніцу месяца – запрашаем прыняць поўны ўдзел у Св. Імшы і набажэнстве да Сэрца Езуса.
4. Паколькі найбліжэйшая субота – першая субота месяца – у гэты дзень запрашаем прыняць поўны ўдзел у Св. Імшы і набажэнстве да НПМ.
5. 25 ліпеня адзначаўся ўспамін св. Крыштафа, з нагоды якога сёння пасля кожнай Св. Імшы будзе адбывацца благаслаўленне аўтамабіляў.
6. Запрашаем бацькоў першакамунійных дзяцей забраць у закрыстыі дыскі з запісам сёлетняй урачыстасці Першай Святой Камуніі.
7. Запрашаем запісвацца ў аўтобусную пілігрымку ў Росіцу, якая адбудзецца 5-6 жніўня. Жадаючых прыняць удзел у пешай пілігрымцы “Полацк-Росіца” (2-6 жніўня) просім звяртацца да а. Аляксандра Жарнасека МІС па тэл. (+375 29) 713 02 33.
8. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы будавання.

Разработка сайта