Чытальная зала

Каталiцкі кантэнт

МАЛІТОЎНІК Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"


 imsha.byЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі

Пытаннi i адказы

«Какие улицы относятся к вашей парафии?...»

24.07 - 30.07  2016 г.

Літургічны каляндар прадугледжвае наступныя ўспаміны і святы:

25 ліпеня (пн) – Свята св. Якуба, апостала;
26 ліпеня (ат) – успамін святых Яўхіма і Ганны, бацькоў Найсвяцейшай Панны Марыі;
29 ліпеня (пт) – успамін св. Марты. 

 

1. 25 ліпеня адзначаем успамін св. Крыштафа, з нагоды якога сёння, а таксама ў наступную нядзелю пасля кожнай Св. Імшы будзе адбывацца благаслаўленне аўтамабіляў.

2. Запрашаем бацькоў першакамунійных дзяцей забраць у закрыстыі дыскі з запісам сёлетняй урачыстасці Першай Святой Камуніі.

3. Запрашаем запісвацца ў аўтобусную пілігрымку ў Росіцу, якая адбудзецца 5-6 жніўня. Жадаючых прыняць удзел у пешай пілігрымцы “Полацк-Росіца” (2-6 жніўня) просім звяртацца да а. Аляксандра Жарнасека МІС па тэл. (+375 29) 713 02 33.

4. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы будавання.