Чытальная зала

Каталiцкі кантэнт

МАЛІТОЎНІК Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"


 imsha.byЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі

Пытаннi i адказы

«Какие улицы относятся к вашей парафии?...»

03.07 - 09.07  2016 г.

 Літургічны каляндар не прадугледжвае значных успамінаў або святаў.

 

1. У аўторак запрашаем на Св. Імшу і нешпары за памерлых.

 

2. У сераду – першую сераду месяца – адбудзецца спатканне і абмен таямніцамі ў Коле Святога Ружанца.

3. Паколькі найбліжэйшы чацвер – першы чацвер месяца – у гэты дзень ва ўсіх прынесеных вамі інтэнцыях будзе адпраўлена Св. Імша і навэнна праз заступніцтва св. Уршулі.

 

4. Сардэчна віншуем с. Чаславу, якая падчас урачыстасцяў 25-годдзя заснавання Мінска-Магілёўскай мітраполіі ў Будславе атрымала з рук папскага пасланніка кардынала Крыстафа Шонбарна ОР ганаровую грамату за ўклад у станаўленне і развіццё Каталіцкага Касцёла ў Беларусі.

 

5. Запрашаем бацькоў першакамунійных дзяцей забраць у закрыстыі дыскі з запісам сёлетняй урачыстасці Першай Святой Камуніі.

 

6. У гэтую нядзелю зборы ахвяраванняў прызначаюцца на дыяцэзіяльныя мэты.

 

7. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы будавання.