Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Літургічны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
28 чэрвеня (ат) – успамін св. Ірэнэя, біскупа і мучаніка
29 чэрвеня (ср) – Урачыстасць святых Пятра і Паўла, апосталаў
1-2 ліпеня (пт-сб) – Урачыстасць найсвяцейшай Панны Марыі Будслаўскай – апякункі мінска-магілёўскай архідыяцэзіі.
1. У чэрвені асаблівым чынам ушаноўваем Найсвяцейшае Сэрца Езуса. Запрашаем на “чэрвенскія набажэнствы”, якія адбываюцца пасля кожнай Св. Імшы.
2. 1 і 2 ліпеня запрашаем прыняць удзел ва ўрачыстасцях у Будславе, якія сёлета пройдуць на тэму “Надзея ў Божай Міласэрнасці” і будуць прысвечаныя 25-годдзю заснавання Мінска-Магілёўскай мітраполіі. Жадаючых адправіцца ў пілігрымку “Мінск-Будслаў” (пачатак – 27 чэрвеня) просім звяртацца ў закрыстыю архікатэдры. Тыя, хто плануе пайсці ў пілігрымку “Жодзіна-Будслаў” (пачатак – 28 чэрвеня), могуць запісацца ў яе ў закрыстыі нашай капліцы.
3. Просім удзельнікаў ЭРМ узяць з сабой у Будслаў форму Руху.
4. Ксёндз Францішак Рудзь запрашае на адпустовыя Св. Імшы, якія адбудуцца 2 ліпеня ў парафіі Маці Божай Будслаўскай у 10.00 і 12.00.
5. У найбліжэйшую пятніцу – першую пятніцу месяца – запрашаем прыняць поўны ўдзел у Св. Імшы і набажэнстве да Сэрца Езуса.
6. Паколькі найбліжэйшая субота – першая субота месяца – у гэты дзень запрашаем прыняць поўны ўдзел у Св. Імшы і набажэнстве да НПМ.
7. Ахвяраванні, сабраныя падчас Св. Імшы ва Урачыстасць святых Пятра і Паўла, будуць прызначаныя на патрэбы Апостальскай Сталіцы.
8. У наступную нядзелю зборы ахвяраванняў прызначаюцца на дыяцэзіяльныя мэты.
10. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы будавання.

Разработка сайта