Чытальная зала

Каталiцкі кантэнт

МАЛІТОЎНІК Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"


 imsha.byЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі

Пытаннi i адказы

«Стою на дороге и не знаю куда пойти: в церковь или в костел? Ни разу не была ни там ни там. От боли в душе не знаю, куда деться. Как зайти, когда ...»

29.05 - 04.06  2016 г.

Літургічны каляндар прадугледжвае наступныя ўспаміны і святы:

 

 31 мая (ат) – Свята Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі
1 чэрвеня (ср) – успамін св. Юстына, мучаніка
3 чэрвеня (пт) – Урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса
4 чэрвеня (сб) – успамін Беззаганнага Сэрца Марыі

 

 1. Згодна з пастановай Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі ва Урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Касцёле ў Беларусі будзе праходзіць Дзень перапрашэння. У гэты дзень ва ўсіх парафіях падчас кожнай Св. Імшы адбудуцца “набажэнствы перапрашэння” за знявагу святыняў, духоўных асобаў, за грахі вернікаў і ўсялякае зло беларускага народа. 3 чэрвеня каталіцкія біскупы ў Беларусі заклікаюць вернікаў да захавання сціслага посту.

 

2. У чэрвені асаблівым чынам ушаноўваем Найсвяцейшае Сэрца Езуса. Запрашаем на “чэрвенскія набажэнствы”, якія будуць адбывацца пасля кожнай Св. Імшы.

 

3. У сераду – першую сераду месяца – адбудзецца спатканне і абмен таямніцамі ў Коле Святога Ружанца.

 

4. Паколькі найбліжэйшы чацвер – першы чацвер месяца – у гэты дзень ва ўсіх прынесеных вамі інтэнцыях будзе адпраўлена Св. Імша і навэнна праз заступніцтва св. Уршулі.

 

5. У найбліжэйшую пятніцу – першую пятніцу месяца – запрашаем прыняць поўны ўдзел у Св. Імшы і набажэнстве да Сэрца Езуса.

 

6. Паколькі найбліжэйшая субота – першая субота месяца – у гэты дзень запрашаем прыняць поўны ўдзел у Св. Імшы і набажэнстве да НПМ.

 

7. Ад наступнай нядзелі (5.06) у нашай парафіі ў нядзелі будуць адпраўляцца Св. Літургіі паводле летняга раскладу: у 9.30 і 20.00.

 

8. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы будавання.