Чытальная зала

Пампуй новае каталiцкае прылажэнне "Малiтоўнiк"!

МАЛІТОЎНІК

Пытаннi i адказы

«Стою на дороге и не знаю куда пойти: в церковь или в костел? Ни разу не была ни там ни там. От боли в душе не знаю, куда деться. Как зайти, когда ...»

22.05 - 28.05  2016 г.

Літургічны каляндар прадугледжвае наступныя ўспаміны і святы:

 

26 мая (чц) – Урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста

 

1. Сёння падчас Св. Імшы а 12 гадз. адбудзецца Урачыстасць І Святой Камуніі. Паколькі наступны тыдзень з’яўляецца “белым тыднем” – у панядзелак Св. Імша пераносіцца з 7 гадз. на 18.30.

 

2. Запрашаем на працягу мая пасля кожнай Св. Імшы на “маёвыя набажэнствы”.

 

3. У пятніцу запрашаем усіх дзяцей на Св. Імшу ў 18.30, якой урачыста закончым навучальны год і папросім Божага благаслаўлення на час вакацый.

 

4. У наступную суботу сардэчна запрашаем у катэдру на Св. Імшу а 12 гадз., падчас якой наш дыякан Павел будзе высвячаны на святара.

 

5. У наступную нядзелю адбудзецца агульнамінская працэсія Божага Цела. Згодна з распараджэннем арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча ў гэты дзень ва ўсіх касцёлах Мінска да 14 гадз. не будуць адпраўляцца Св. Імшы.

У нашай парафіі ў наступную нядзелю будзе служыцца адна Св. Імша ў 18.00. Гэта будзе ўрачыстая “прыміцыйная” Св. Імша, г.зн., што яна будзе адпраўлена нашым новавысвячаным святаром Паўлам, які, пасля літургіі, удзеліць нам таксама прыміцыйнае благаслаўленне.

 

6. Ад першай нядзелі чэрвеня (5.06) у нашай парафіі ў нядзелі будуць адпраўляцца Св. Літургіі паводле летняга раскладу: у 9.30 і 20.00.

 

7. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы будавання.