Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Пытаннi i адказы
Літургічны каляндар прадугледжвае наступныя ўспаміны і святы:
2 мая (пн) – успамін св. Атаназія, біскупа і доктара Касцёла;
3 мая (ат) – Свята св. св. Філіпа і Якуба, апосталаў
5 мая (чц) – Урачыстасць Унебаўшэсця Пана.
1. Запрашаем на працягу мая пасля кожнай Св. Імшы на маёвыя набажэнствы.
2. У сераду – першую сераду месяца – адбудзецца спатканне і абмен таямніцамі ў Коле Святога Ружанца.
3. Паколькі найбліжэйшы чацвер – першы чацвер месяца – у гэты дзень ва ўсіх прынесеных вамі інтэнцыях будзе адпраўлена Св. Імша і навэнна праз заступніцтва св. Уршулі.
4. У найбліжэйшую пятніцу – першую пятніцу месяца – запрашаем прыняць поўны ўдзел у Св. Імшы і набажэнстве да Сэрца Езуса.
5. Паколькі найбліжэйшая субота – першая субота месяца – у гэты дзень запрашаем прыняць поўны ўдзел у Св. Імшы і набажэнстве НПМ.
6. Закончыўся катэхетычны год для школьнікаў сярэдніх і старэйшых класаў. Сёння і 8 мая не будзе таксама катэхезы для дашкалят і 2 класа. Апошнія заняткі для гэтых груп адбудуцца 15 мая.
7. Запрашаем жанчын запісвацца на пілігрымку ў Росіцу, якая адбудзецца ў найбліжэйшую суботу 7 мая.
8. Просім прыносіць кветкі для ўпрыгожвання нашай святыні.
9. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы будавання.

Разработка сайта