Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Пытаннi i адказы
1. На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
25 красавіка (пн) – Свята св. Марка, евангеліста;
29 красавіка (пт) – Свята св. Кацярыны Сіенскай, панны і доктара Касцёла, апякункі Еўропы.
2. У аўторак запрашаем на Св. Імшу і нешпары за памерлых.
3. У гэту нядзелю адбудуцца спатканні груп ЭРМ.
4. Сёння пасля Св. Імшы а 12 гадз. запрашаем на спатканне бацькоў тых дзяцей, якія рыхтуюцца прыступіць у гэтым годзе да Першай Святой Камуніі.
5. Віншуем нашых міністрантаў, якія занялі ІІІ месца ў IV штогадовым турніры па мікра-футболе ў гонар св. Дамініка Савіо.
6. Сёння падчас Св. Імшы а 12 гадз. адбудзецца прыняцце новых кандыдатаў у міністранты.
7. 1 і 8 мая не будзе катэхезы для дашкалят і 2 класа. Апошнія заняткі для гэтых груп адбудуцца 15 мая.
8. Запрашаем жанчын запісвацца на пілігрымку ў Росіцу, якая адбудзецца 7 мая.
9. Усе сабраныя ў гэту нядзелю падчас Св. Імшы а 12 гадз. ахвяраванні, згодна з заклікам Святога Айца Францішка, будуць прызначаныя на патрэбы ахвяр узброенага канфлікту ва Украіне.
10. Перадшлюбнае паведамленне: 29 красавіка гэтага года ў 12.00 у нашай парафіі прагнуць прыняць Сакрамэнт Сужэнства Вадзім Насеннік (праваслаўны, нежанаты, пражываючы на вул. Лабанка, 97/127) і Анастасія Залаціліна (каталічка, незамужам, пражываючая на вул. Лабанка, 97/127).
Давяраючы нарачоных Богу ў малітве, узгадваю, што кожны хто ведае аб перашкодах, якія робяць немагчымым заключэнне паміж вышэйзгаданымі асобамі сужэнства, абавязаны сумленнем, каб паведаміць аб іх мясцовага пробашча (ККП Кан. 1066).
11. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы.
Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы будавання.

Разработка сайта