Чытальная зала

Каталiцкі кантэнт

МАЛІТОЎНІК Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"


 imsha.byЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі

Пытаннi i адказы

«Стою на дороге и не знаю куда пойти: в церковь или в костел? Ни разу не была ни там ни там. От боли в душе не знаю, куда деться. Как зайти, когда ...»

1. На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

4 красавіка (пн) – Урачыстасць Звеставання Пана;
7 красавіка (чц) – успамін св. Жана Батыста Сальскага, святара.

2. Сёння, у першую нядзелю месяца, адбудуцца спаканні груп ЭРМ.

3. У панядзелак, ва Урачыстасць Звеставання Пана, Св. Імша пераносіцца на вечар, на гадзіну 18.30.

4. У аўторак запрашаем на Св. Імшу і нешпары за памерлых.

5. Паколькі найбліжэйшы чацвер – першы чацвер месяца – у гэты дзень ва ўсіх прынесеных вамі інтэнцыях будзе адпраўлена Св. Імша і навэнна праз заступніцтва св. Уршулі.

6. У наступны чацвер, пасля Св. Імшы ў 18.30, адбудзецца спатканне кандыдатаў у Кола Святога Ружанца.

7. У наступную нядзелю, пасля Св. Імшы а 12 гадз., адбудзецца спатканне бацькоў тых дзяцей, якія рыхтуюцца прыступіць у гэтым годзе да Першай Святой Камуніі.

8. Усе сабраныя сёння ахвяраванні прызначаюцца на дыяцэзіяльныя мэты.

9. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы будавання.