Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Пытаннi i адказы
1. На гэтым тыдні адзначаем такія ўспаміны і святы:
16 сакавіка (ср) – гадавіна пасвячэння Архікатэдральнага касцёла ў
Мінску;
19 сакавіка (сб) – Урачыстасць Св. Юзафа, Абранніка НПМ.
2. Наступная нядзеля – гэта Пальмовая Нядзеля альбо Мукі Пана. Просім набываць пальмы ў нашым парафіяльным кіёску.
3. У наступную суботу ў 15.00 запрашаем усіх удзельнікаў ЭРМ на спатканне, падчас якога будзем рабіць пальмы.
4. Запрашаем у пятніцу, пасля Св. Імшы, на Крыжовы Шлях, які распачынаецца ў 19.00.
5. Набажэнствы Песняў Жальбы ў вялікапостны час адбываюцца ў нядзелі а 9 гадз. і пасля Св. Імшаў а 12 і 18 гадз.
6. У аўторак запрашаем на Св. Імшу і нешпары за памерлых.
7. Сёння, 13 сакавіка, з’яўляецца днем малітвы ў інтэнцыі Святога Айца Францішка ў гадавіну яго абрання на Апостальскі Пасад (2013 г.).
8. Сёння, адразу пасля Св. Імшы ў 12.00, запрашаем дзяцей 2 класа на катэхезу.
9. Усе сабраныя ў наступную нядзелю ахвяраванні будуць прызначаныя на патрэбы духоўнай семінарыі ў Пінску.
10. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы будавання.

Разработка сайта