Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Пытаннi i адказы
1. Тыдзень, які надыйшоў, называецца Вялікім Тыднем таму, што падчас яго будзем святкаваць найвялікшую хрысціянскую ўрачыстасць – Пасху, паводле наступнага раскладу:
23 сакавіка (ср): 18.30 – Св. Імша, 19.00 – Крыжовы Шлях;
24 сакавіка (чц): 19.00 – Св. Імша Вячэры Панскай;
25 сакавіка (пт): 19.00 – Св. Літургія Мукі Пана. Пасля літургіі – усяночная адарацыя. Просім запісвацца ў графік;
26 сакавіка (сб): Асвячэнне велікодных страваў: 11.30 (з удзелам абп Тадэвуша Кандрусевіча), 15.00, 16.00, 17.00;
22.00 – Св. Літургія Пасхальнай Вігіліі;
27 сакавіка (ндз): 12.00, 18.00 – Св. Імша ва Урачыстасць
Змёртвыхпаўстання Пана;
28 сакавіка (пн): 18.30 – Св. Імша (другі дзень святаў).
2. У Вялікую Пятніцу абавязковым з’яўляецца захаванне сціслага посту (г. зн. на працягу дня дазваляецца з’есці тры пасілкі: адзін дасыта і два сціплыя) і ўстрыманне ад мясных страў.
3. Усе ахвяраванні, сабраныя падчас адарацыі Крыжа Пана ў Вялікую Пятніцу прызначаюцца на патрэбы касцёла Гробу Пана ў Святой Зямлі.
4. На Св. Літургію Пасхальнай Вігіліі запрашаем прыйсці са свечкамі, якія можна будзе набыць таксама ў нашым кіёску.
5. Па прычыне распачаўшыхся школьных вакацый, на гэтым тыдні не будзе заняткаў і ў нашай нядзельнай школе. Запрашаем на катэхезы ў сераду 30 сакавіка.
6. Усе сабраныя сёння падчас Св. Імшаў ахвяраванні будуць прызначаныя на патрэбы Вышэйшай Духоўнай Семінарыі ў Пінску.
7. Працягваецца збор ахвяраванняў на кветкі да Гробу Пана.
8. Вялікі дзякуй тым, хто ўчора прыняў удзел у прыбіранні капліцы.
Запрашаем на прыбіранне капліцы ў сераду, пасля Крыжовага Шляху. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы будавання.

Разработка сайта